МІНСК, 3 кас — Sputnik. Сярэдніх памераў астэроід праляцеў на пачатку кастрычніка паміж Зямлёй і Месяцам на адлегласці каля 87 тысяч кіламетраў ад планеты, паведамілі даследчыкі з NASA.
Выявілі астэроід у другой палове верасня, яму далі назву SX17. На днях цела падляцела блізка да Зямлі на адлегласць у 87 тысяч кіламетраў, аднак у атмасферу так і не патрапіла.
Гэты астэроід памерам з аўтобус: каля васьмі метраў у шырыню і 14 у дыаметры. Патэнцыйнай пагрозы ён не нёс, аднак пры тэарэтычным трапленні ў атмасферу ён быў бы прыкметны: памеры SX17 ненашмат менш, чым у знакамітага Чалябінскага метэарыта.
Ужо 12 кастрычніка да Зямлі наблізіцца іншы буйны астэроід — 2012 TC4. Па папярэдніх разліках, нябеснае цела падляціць амаль у два разы бліжэй да планеты, чым SX17. Зрэшты, рызыку сутыкнення з Зямлёй астраномы таксама разлічваюць як мінімальную — тысячныя доля адсотка.
Па памеры гэты астэроід супастаўны з Чалябінскім, а можа быць і больш: да 27 метраў.