Дажынкі-2017: пернікавыя шахматы, парасячыя забегі і свой "Актобэрфэст"

© Sputnik / Сергей ЛескетьДажынкі, архіўнае фота
Дажынкі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Абласныя "Дажынкі" пройдуць 7 кастрычніка ў Смалявічах і Клічаве.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Праграма галоўнага фестывалю аграрыяў краіны ў гэтых гарадах парадуе гасцей разнастайнасцю мерапрыемстваў: адкрыццё арт-аб'ектаў, паказальныя выступленні спартсменаў, парасячыя забегі, чэмпіянат па пернікавых шахматах і нават мясцовы "Актобэрфэст".

Аграфестываль у горадзе-спадарожніку

Смалявічы рыхтаваліся да "Дажынак" некалькі месяцаў, на працягу якіх горад нагадваў хутчэй будаўнічую пляцоўку, чым месца для свята. Аднак на дадзены момант працы па падрыхтоўцы да "Дажынак" практычна завершаны, і 7 кастрычніка спадарожнік сталіцы прыме працаўнікоў вёскі з розных куткоў Мінскай вобласці.

Каля 200 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання прадставяць сваю прадукцыю на кірмашы. Можна будзе набыць сельскагаспадарчую прадукцыю са зніжкамі. Таксама у гасцей фестывалю будзе магчымасць паспрабаваць папулярныя стравы беларускай кухні, прайсці лабірынт і выйграць цэлую галоўку сыру.

На "Свяце хлеба" пройдзе чэмпіянат па шахматах, на якім партыі будуць разыгрывацца фігурамі з пернікаў. А караваі з усіх куткоў Мінскай вобласці збяруць на пляцоўцы "Каравайная".

© Sputnik / Сергей ЛескетьБеларускі каравай
Мотальскія прысмакі - Sputnik Беларусь
Беларускі каравай

Аматараў піва парадуе дэгустацыя новых гатункаў пеннага напою ў духу "Актобэрфэсту": афіцыянты будуць падаваць пачастункі ў баварскім стылі.

Набыць сувеніры ручной працы можна ў "Горадзе майстроў", дзе будуць прадстаўлены лепшыя працы рамеснікаў.

На фестывалі будзе працаваць праваслаўная выстава-кірмаш Барысаўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Тут можна будзе набыць царкоўныя рэчы і кнігі, а таксама тавары ўласнай вытворчасці: мёд, малочныя прадукты, гародніну і выпечку.

© Sputnik / Альфрэд МікусНа кірмашы рамеснікаў
Слуцкія паясы-2017 - Sputnik Беларусь
На кірмашы рамеснікаў
 

У межах культурнай праграмы "Дажынак" у Смалявічах пройдзе цырымонія адкрыцця Маладзёжнага цэнтра, урачыстае шэсце, узнагароджанне перадавікоў, выступленні аматарскіх калектываў Мінскай вобласці і святочны канцэрт з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча, які завершыцца сольным выступам Дзмітрыя Калдуна. Фінальным акордам свята стане феерверк.

Чым парадуе Клічаў

Клічаў таксама знаходзіцца ў поўнай гатоўнасці да ўрачыстага прыёму вяскоўцаў Магілёўскай вобласці. Здзіўляць гасцей плануюць арт-аб'ектамі, парасячымі забегамі і выступленнямі спартсменаў.

Адкрые фестывальны дзень урачыстае набажэнства ў Свята-Благавешчанскім храме горада Клічава. З самай раніцы будуць працаваць фестывальныя пляцоўкі, аб'екты гандлю і грамадскага харчавання.

Яркай падзеяй стане адкрыццё арт-аб'екта "Рог багацця" магілёўскага скульптара Андрэя Вараб'ёва на Цэнтральнай плошчы Клічава. У скульптуры аўтар ўвасобіў духоўныя і зямныя даброты, якія дорыць зямля, а таксама адлюстраваў жыццё людзей працы.

Адбудзецца традыцыйнае святочнае шэсце і ўшанаванне лепшых прадстаўнікоў аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці. На тэматычных пляцоўках будуць праходзіць кірмашы, выставы, конкурсы, спартыўныя гульні і народныя забавы.

© Sputnik / Сергей ЛескетьСвяточны ўраджай
Мотальскія прысмакі - Sputnik Беларусь
Святочны ўраджай
 

Разыначкай клічаўскіх "Дажынак" стане спартыўнае свята "Насустрач II Еўрапейскім гульням 2019 года" з паказальнымі выступленнямі мотабалістаў, авіямадэлістаў і парашутыстаў.

Святочны канцэрт збярэ не толькі творчыя калектывы Магілёўшчыны, але і зорак беларускай эстрады: чакаюцца выступы Іскуі Абалян, Аляксея Хлястова і ансамбля "Сябры". Завершыцца фестываль гэтак жа, як і ў Смалявічах, святочным феерверкам.

Стужка навiн
0