Відэа

Хлопец з Гродна зрабіў незвычайную прапанову рукі і сэрца

Падпісацца
Малады чалавек зладзіў танцавальнае шоу з удзелам дзяцей у цэнтры горада. Глядзіце, як удзельнікі танцавальнага калектыву дапамаглі зрабіць прапанову рукі і сэрца.

Для сваёй каханай малады чалавек арганізаваў танцавальнае шоу з удзелам дзяцей на вуліцы Савецкай абласнога цэнтра.

На юных танцорах былі надзетыя футболкі з літарамі. Пасля завяршэння свайго выступлення хлопцы выстраіліся ў калону, утварыўшы фразу "Оля, будзь маёй жонкай". А малады чалавек паднёс сваёй каханай кветкі і стаў на калена.

Мяркуючы па кадрах, для дзяўчыны гэта стала сюрпрызам. Прапанову свайго каханага яна прыняла.

Стужка навiн
0