МІНСК, 3 кас — Sputnik. Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" адкрыецца фільмам расійскага рэжысёра Барыса Хлебнікава "Арытмія", паведамілі ў аўторак арганізатары кінафоруму.
"Арытмія" ўжо была прадстаўлена на кінафестывалі "Кінатаўр" — там карціна атрымала галоўны прыз і захопленыя водгукі як кінакрытыкаў, так і гледачоў. Ужо ў лістападзе ўбачаць стужку і беларускія гледачы.
Прысвечаны работнікам "Хуткай дапамогі" фільм стане стужкай адкрыцця ММКФ "Лістапад", прэм'ерны паказ адбудзецца ўжо 3 лістапада. Ці будзе прадстаўляць "Арытмію" асабіста Хлебнікаў, арганізатары не ўдакладнілі.
У аўторак трапіў у навіны рэжысёр і з іншай нагоды — ён даў інтэрв'ю папулярнаму расійскаму YouTube-блогеру Юрыю Дудзю. Усяго за некалькі гадзін ролік сабраў больш за 100 тысяч праглядаў.
Хлебнікаў вядомы як аўтар фільмаў "Кактэбель", "Свабоднае плаванне" і "Доўгае і шчаслівая жыццё". Усе яго працы адзначаны кінакрытыкамі і гледачамі. Часта яго называюць адным з лепшых сучасных расійскіх кінарэжысёраў.
24-ы Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 3 па 10 лістапада 2017 года пад слоганам "Ісціна, любоў і прыгажосць".