Нобелеўскую прэмію па фізіцы далі за гравітацыйныя хвалі

© REUTERS / Gary Cameron/File PhotoУладальнікі Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Уладальнікі Нобелеўскай прэміі па фізіцы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Існаванне гравітацыйных хваль было прадказана Эйнштэйнам, аднак даказана толькі напрыканцы 2015-га.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Лаурэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2017 года сталі Райнэр Вайс, Бары. К. Барыш і Кіп С. Торн за даследаванні ў галіне гравітацыйных хваль, адпаведны вердыкт абвясцілі ў аўторак у Стакгольме.

Імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы абвясцілі днём у аўторак у Стакгольме. Прэмію падзеляць: палову атрымае Вайс, іншую — Барыш і Торн.

Даследчыкі прысвяцілі сваю працу вывучэнню гравітацыйных хваль у Лазерным інтэрфераметры Гравітацыйна-хвалевай абсерваторыі (LIGO) у ЗША. Гравітацыйныя хвалі былі прадказаны навукоўцамі даўно, аднак упершыню назіраць за імі даследчыкі змаглі толькі напрыканцы 2015-га — менавіта Вайс, Барыш і Торн.

Дарэчы, самі лаўрэаты "нобелеўкі" даведаліся аб прысуджэнні ім прэміі за чвэрць гадзіны да ўсіх астатніх: кіраўнік профільнага камітэта патэлефанаваў ім. Адпаведная фатаграфія была апублікаваная ў сацыяльных сетках Нобелеўскай прэміі. 

Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі падзеляць грашовы прыз у памеры больш за мільён долараў, а таксама атрымаюць памятныя медалі падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання ў снежні ў Стакгольме.

Летась прэмію прысудзілі за даследаванні тапалагічных фазавых пераходаў і тапалагічных фаз матэрыі Дэвіду Тоулесу, Дункану Халдзейну і Майклу Кастэрліцу.     

Стужка навiн
0