Паляўнічыя здабылі пад Барысавам замест качак лася і заплацяць $4,2 тыс.

CC BY 2.0 / Lauris Rubenis / MooseЛось, архіўнае фота
Лось, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дачыненні да абодвух мужчын была распачатая крымінальная справа, яны не толькі пазбавяцца паляўнічага пасведчання, але і выплацяць буйны штраф.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Буйны штраф прыйдзецца заплаціць двум паляўнічым з Барысаўскага раёна за незаконную здабычу лася, паведаміла Sputnik у аўторак афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету Вольга Грамовіч.

Мядзведзі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Нашэсце мядзведзяў: драпежнікі трымаюць у аблозе беларускую вёску

Паляўнічых затрымалі каля вёскі Стайкі егер мясцовай паліўнічай гаспадаркі і дзяржінспектары Барысаўскай МРІ.

"На аўтамабілях каля дзевяці гадзін раніцы яны выязджалі з угоддзяў. У абедзвюх машынах былі выяўленыя мяшкі з мясам агульнай вагой 250 кілаграмаў", — сказала Грамовіч.

Па словах прадстаўніка Дзяржінспекцыі, па пуцёўках затрыманыя мелі права паляваць толькі на птушак. "Але, сустрэўшы ў лесе лася, адважыліся на парушэнне", — удакладніла Грамовіч.

Суразмоўніца Sputnik адзначыла, што сваю віну паляўнічыя прызналі і паказалі месца здабычы жывёлы.

У дачыненні да абодвух мужчын была ўзбуджаная крымінальная справа: яны пазбавяцца паляўнічага пасведчання, а таксама павінны будуць пакрыць прычыненую прыродзе шкоду — 8,3 тысячы рублёў.

Стужка навiн
0