МІНСК, 3 кас — Sputnik. Сацыяльная сетка "УКантакце" абвясціла аб планах правесці ўласную музычную прэмію ў снежні гэтага года — узнагароджаны музыкі будуць зыходзячы з папулярнасці сярод карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.
"УКантакце" сёння — не толькі найбуйнейшая рускамоўная сацыяльная сетка, але і самая вялікая ў рэгіёне музычная платформа.
Ужо ў снежні гэтага года "УКантакце" абяцае правесці "самую сумленную музычную прэмію" VK Music Awards. Музыкаў будуць узнагароджваць зыходзячы з колькасці праслухванняў у карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.
Такім чынам, упэўненыя ў сацсетцы, узнагароджваць будуць "сапраўдных зорак", а не тых, "хто падабаецца нейкаму прадзюсару".
Сачыць за цырымоніяй змогуць усе на старонках сацыяльнай сеткі.
З пачатку кастрычніка праслухоўваць музыку ў мабільным дадатку "УКантакце" можна не даўжэй гадзіны ў дзень. Пры гэтым, для карыстальнікаў вэб-версіі сацыяльнай сеткі абмежаванняў па-ранейшаму няма, а праслухоўванне музыкі бясплатнае.