У Мінску пачынаюць уключаць цяпло ў школах і бальніцах

© PixabayКот на батарэе ацяплення
Кот на батарэе ацяплення - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінгарвыканкам прыняў рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона ў сацыяльных аб'ектах.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт прыняў рашэнне з 3 кастрычніка пачаць падачу цяпла ў сацыяльныя аб'екты, паведамілі Sputnik у Мінгарвыканкаме.

У Беларусі ў першы тыдзень кастрычніка ўсталявалася халоднае надвор'е. Сіноптыкі прагназуюць, што ўначы тэмпература паветра будзе апускацца і да мінусавых значэнняў, днём па краіне будзе не вышэй за +8…+10 градусаў цяпла, з аўторка пачнуцца дажджы.

Батарэя ацяплення - Sputnik Беларусь
Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона завершыцца ў нядзелю

"Прынята рашэнне з 3 кастрычніка пачаць падключэнне ацяплення на сацыяльных аб'ектах. Першымі цяпло атрымаюць дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы, паліклінікі, бальніцы, установы сацыяльнага абслугоўвання", — паведамілі ў Мінгарвыканкаме.

Падключэнне ацяплення ў Беларусі праводзіцца паэтапна.

Для ўключэння ацяплення ў сацыяльных аб'ектах сярэднесутачная тэмпература паветра на працягу пяці сутак не павінна перавышаць +10°С. Каб батарэі сталі цёплымі ў жылых дамах, сярэдняя тэмпература павінна быць ніжэй +8°С.

Затым пацяплее ў жылых дамах, гасцініцах і інтэрнатах, а ў апошнюю чаргу цяпло прыйдзе ў адміністрацыйныя будынкі, прамысловыя прадпрыемствы і іншыя арганізацыі.

Рашэнне аб уключэнні ацяплення прымаецца на ўзроўні абласных саветаў і Мінгарвыканкама ў залежнасці ад прагнозаў надвор'я. На падключэнне ацяплення адводзіцца пяць дзён.

Стужка навiн
0