Выстава пра палац у Нясвіжы экспануецца ў Маскве

© Sputnik / Ася ПоплавскаяПалац у Нясвіжы
Палац у Нясвіжы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На фотавыставе можна ўбачыць як сам палац Радзівілаў, так і бастыёны замка і замкавы двор, земляныя валы, маляўнічыя паркі і возера, унутранае ўбранне.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. У Маскве на тэрыторыі ВДНГ у павільёне "Рэспубліка Беларусь" адкрылася выстава, прысвечаная Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку "Нясвіж", распавялі Sputnik у прэс-службе беларускай дыпмісіі.

На фотавыставе можна ўбачыць як сам палацава-паркавы ансамбль, бастыёны замка і замкавы двор, земляныя валы, маляўнічыя паркі і возера, так і ўнутранае ўбранне.

Палац у Нясвіжы - Sputnik Беларусь
Шаблю "Рыбанькі" і пояс "Пане Каханку" перадалі ў палац у Нясвіжы

У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі бальнай, каміннай, паляўнічай, зорнай і тэатральнай залаў, бібліятэкі і архіва, капліцы, калекцыйнага кабінета "Мінералы", спальні і кабінета князя, салона і спальні княгіні, залы слуцкіх паясоў.

Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль XVI — XIX стст. з 1583 да 1939 гг. служыў рэзідэнцыяй князёў Радзівілаў і быў цэнтрам Нясвіжскай ардынацыі. За 400 гадоў сваёй гісторыі ён увабраў у сябе прыкметы розных архітэктурных стыляў. Тут знайшлі сваё адлюстраванне рэнесанс і класіцызм, барока і ракако, мадэрн і неакласіцызм. Пад ахову дзяржавы палац быў узяты ў 1939 годзе.

У 2001 годзе палацавы ансамбль перададзены на баланс Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж", у 2012 годзе завершаны рэстаўрацыйныя працы і для наведвальнікаў адкрыліся экспазіцыйныя залы. Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль уключаны ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Выстава будзе доўжыцца да 2 лістапада 2017 года.

Стужка навiн
0