Цяпло ў кватэры Віцебска дадуць 5 кастрычніка

© PixabayКот на батарэі ацяплення
Кот на батарэі ацяплення - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рашэнне аб падачы цяпла ў кватэры самага паўночнага абласнога цэнтра Беларусі ўжо прынята.

МІНСК, 4 кас — Sputnik. Цеплазабеспячэнне ў жылым фондзе Віцебска будзе ўключана ў чацвер 5 кастрычніка, паведамілі Sputnik у сераду ў РУП "Віцебскэнерга".

На працягу папярэдніх дзён сярэдняя тэмпература паветра ў рэспубліцы не перавышала +10°С, таму мясцовыя ўлады пачалі прымаць рашэнне аб пачатку ацяпляльнага сезона.

"Рашэнне прынята, з заўтрашняга дня ўключаем ацяпленне жылога фонду ў Віцебску", — сказалі ў Віцебскэнерга.

Сабака пад коўдрай - Sputnik Беларусь
Рашэння па ўключэнні ацяплення ў кватэрах пакуль няма

На бягучым тыдні паэтапна пачалі ўключаць ацяпленне ў сацыяльных аб'ектах — дзіцячых садках, шпіталях і школах.

Як раней паведамілі ў Міністэрстве жыллёвай і камунальнай гаспадаркі, ацяпляльны сезон у рэспубліцы павінен пачацца ўжо на гэтым тыдні.

Стужка навiн
0