МІНСК, 4 кас — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падарыў шматдзетнай сям'і Снігір з Асіповіцкага раёна карову па мянушцы Вавёрка, а таксама даільны апарат, дзіцячы ложак, ноўтбук і прысмакі.
Звярнулася да Лукашэнкі сама сям'я — яны напісалі зварот да кіраўніка дзяржавы на яго афіцыйным сайце. Ужо праз тыдзень дадому да Снігіроў прыехала сацыяльная служба — праверыць умовы пражывання і магчымасць утрымання каровы.
Сям'і карова патрэбна для таго, каб забяспечваць дзяцей свежым малаком. Пасля даручэння прэзідэнта гаспадарка "Ясень-АГРА" купіла для сямейства Снігір карову па мянушцы Вавёрка. Урачыста ўручаць падарунак сям'і прыехаў першы намеснік губернатара Магілёўскай вобласці Алег Чыкіда.
Як перадае БелТА, для каровы наладзілі сапраўдны кастынг: спыніліся менавіта на Вавёрцы. Дарэчы, яна ў лютым-сакавіку стане мамай.
Акрамя каровы, падарылі сям'і даільны апарат, дзіцячы двух'ярусны ложак, ноутбук і прысмакі.
Кіраўнік дзяржавы любіць рабіць падарункі. Так, на вяселле тэлевядучым Вользе Макей і Сяргею Гусачэнка Лукашэнка падарыў мяшок бульбы са свайго агарода. Рэгулярна прэзідэнт разам з малодшым сынам Мікалаем робіць падарункі жыхарам мінскага дома-інтэрната для інвалідаў і пенсіянераў.