МІНСК, 5 кас — Sputnik. Сіноптыкі аб'явілі на пятніцу 6 кастрычніка штармавое папярэджанне з-за парывістага ветру.
Па дадзеных Гідрамета, заўтра надвор'е ў рэспубліцы будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты, якія ідуць з Балтыйскага мора.
"У пятніцу па паўднёвай палове рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі ад 15 да 20 метраў у секунду", — паведамілі сіноптыкі.
У Мінску, паводле інфармацыі Гідрамета, удзень таксама будзе моцны вецер — да 14 м/с. У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я ў краіне аб'яўлены перадапошні — аранжавы — узровень небяспекі.
У цэлым прахалоднае і дажджлівае надвор'е ў рэспубліцы ў бліжэйшыя суткі захаваецца: удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, а тэмпература паветра ўдзень не перавысіць +13°С.