https://bel.sputnik.by/20171005/khl-minskae-dynama-atrymala-doma-druguyu-peramogu-zapar-1031186432.html
КХЛ: мінскае "Дынама" атрымала дома другую перамогу запар
КХЛ: мінскае "Дынама" атрымала дома другую перамогу запар
Sputnik Беларусь
Гаспадары маглі атрымаць вікторыю ў асноўны час матчу, але прапусцілі менш чым за хвіліну да фінальнай сірэны. Пераможца вызначыўся ў серыі булітаў. 05.10.2017, Sputnik Беларусь
2017-10-05T08:59+0300
2017-10-05T08:59+0300
2017-10-05T15:58+0300
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103118/36/1031183697_0:21:3000:1717_1920x0_80_0_0_c6825efe2136d0af0611f89262e7e9c2.jpg
беларусь
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103118/36/1031183697_116:0:2883:1739_1920x0_80_0_0_2430e2402a6c01013c5a554fcc9778b9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , галоўнае, спорт, у свеце, беларусь, мінск, хк дынама (мінск), кхл, хк барыс
у беларусі, навіны , галоўнае, спорт, у свеце, беларусь, мінск, хк дынама (мінск), кхл, хк барыс
КХЛ: мінскае "Дынама" атрымала дома другую перамогу запар
08:59 05.10.2017 (абноўлена: 15:58 05.10.2017) Гаспадары маглі атрымаць вікторыю ў асноўны час матчу, але прапусцілі менш чым за хвіліну да фінальнай сірэны. Пераможца вызначыўся ў серыі булітаў.
МІНСК, 5 кас — Sputnik. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" атрымаў перамогу ў другім хатнім матчы ў рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ).
У сераду, 4 кастрычніка, на "Мінск-Арэне" адбыўся матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ паміж сталічным "Дынама" і "Барысам" (Астана). Гульня завяршылася з лікам 3:2 (1:1, 1:0, 0:1, 0:0, 1:0).
Дакладнымі кідкамі ў складзе "зуброў" у асноўны час адзначыліся Аляксандр Кітараў (19-я хвіліна) і Куінтон Хаўдэн (38, у большасці). Шайбы ў складзе гасцей на свой рахунак запісалі Талгат Жайлаўаў (13) і Найджэл Доўс (60).
У авертайме пераможца выяўлены не быў, а ў серыі пасляматчавых булітаў поспех быў на баку "бела-сініх": пераможны кідок выканаў Андрэй Сцяпанаў.
За гульнёй на трыбунах "Мінск-Арэны", паводле афіцыйных дадзеных, назіралі 11212 гледачоў.
Зараз сталічныя "дынамаўцы" размяшчаюцца на дзесятым радку ў табліцы Заходняй канферэнцыі (22 ачкі пасля 18 матчаў).
Наступны паядынак "зубры" правядуць у пятніцу ў Маскве супраць мясцовага "Дынама".