Гарадзенскія міліцыянеры вярнулі карціну гітарысту Дзідзюле

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкТворчы вечар Дзідзюлі
Творчы вечар Дзідзюлі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Палатно з сямейным партрэтам перадалі музыке з выпадковым пасажырам цягніка Гродна – Масква, але на маскоўскім вакзале гітарыст і пасажыр размінуліся.

МІНСК, 6 кас — Sputnik. Гарадзенскія міліцыянеры дапамаглі вядомаму гітарысту Валерыю Дзідзюле адшукаць карціну, якую перадалі яму ў Маскву з Гродна, распавялі ў Гарадзенскім УУС. 

Карціну напісаў гродзенскі мастак, які папрасіў адну з пасажырак цягніка Гродна — Масква перадаць палатно гітарысту. На палатне былі намаляваны музыка і яго жонка. Аднак Дзідзюля, які цяпер жыве ў Маскве, не паспеў да цягніка, а жанчына не магла яго чакаць. У выніку яны размінуліся.

Спявак Макс Корж - Sputnik Беларусь
Макс Корж застаўся ў Маямі без гітары, грошай і паўэрбанка

Дзідзюля звярнуўся ў міліцыю. Супрацоўнікі гродзенскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце на працягу некалькіх дзён устанавілі асобу пасажыркі.

"Карціна ўжо ў музыкі", — распавёў оперупаўнаважаны ОУР гродзенскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце капітан міліцыі Віктар Дзмітровіч.

Як паведамілі ў Гродзенскім УУС, Валерый Дзідзюля падзякаваў гарадзенскім міліцыянерам за дапамогу.

Стужка навiн
0