МІНСК, 6 кас — Sputnik. Лаурэата Нобелеўскай прэміі міру абвесцяць у пятніцу ў сталіцы Нарвегіі Осла.
Нобелеўскую прэмію міру ўручаюць палітыкам, грамадскім дзеячам, арганізацыям і нават міжнародным саюзам. Прысуджаецца ўзнагарода за ўклад ва ўмацаванне міру.
Імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі міру ў Осла назавуць ужо ў пятніцу 6 кастрычніка. Нобелеўскі камітэт выбірае лаўрэата з больш чым трох сотняў намінаваных.
Эксперты ўпэўненыя: прэмія сёлета дастанецца экс-дзяржсакратару ЗША Джону Кэры, кіраўніку МЗС Ірана Махамеду Джаваду Зарыфа і прадстаўніку ЕС па замежных справах Федэрыцы Магерыні за распрацоўку плана па ядзернай праграме ў Іране.
Букмекеры сярод прэтэндэнтаў на прэмію асабліва адзначаюць канцлера ФРГ Ангелу Меркель, Папу Рымскага і некалькі міжнародных арганізацый. Прэтэндэнтамі называюць таксама забітага напрыканцы 2016 года тэрарыстам амбасадара Расіі ў Турцыі Андрэя Карпава.
У 2016-м прэмію міру прысудзілі прэзідэнту Калумбіі Хауну Мануэлю Сантас за "рашучыя намаганні, накіраваныя на тое, каб пакласці канец больш чым 50-гадовай грамадзянскай вайне ў краіне".