Нобелеўскую прэмію міру атрымалі змагары з ядзернай зброяй

© AFP 2024 / Britta Pedersen / dpaАкывісты ICAN у Берліне
Акывісты ICAN у Берліне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сярод прэтэндэнтаў на ўзнагароду букмекеры называлі Ангелу Меркель, Папу Рымскага і забітага ў Турцыі амбасадара РФ Андрэя Карпава.

МІНСК, 6 кас — Sputnik. Нобелеўскую прэмію міру ў 2017 годзе атрымала Міжнародная кампанія па знішчэнні ядзернай зброі (ICAN), адпаведнае рашэнне абвясцілі ў пятніцу ў Осла. 

Нобелеўскую прэмію міру ўручаюць па завяшчанні заснавальніка ўзнагароды Альфрэда Нобеля з 1901 года. Імя лаўрэата ўзнагароды аб'яўляюць у Осла (Нарвегія). Прысуджаць прэмію могуць як палітыкам, грамадскім дзеячам, так і міжнародным арганізацыям.

Пісьменнік Кадзуа Ісігура - Sputnik Беларусь
Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Прэмію 2017 года прысудзілі Міжнароднай кампаніі па знішчэнні ядзернай зброі (ICAN) — няўрадавага аб'яднання сотні грамадскіх арганізацыі ў многіх краінах свету.

Як падкрэслілі ў Нобелеўскім камітэце, летась ICAN прыклала вялікія намаганні для барацьбы з ядзернай зброяй, гэта прывяло да таго, што многія краіны пагадзіліся прыпыніць ядзерныя даследаванні.

У выступе прадстаўнік камітэта заклікала краіны далучыцца да ядзернага раззбраення і падтрымліваць дзейнасць Міжнароднай кампаніі. Асобна ў Осла згадалі Паўночную Карэю і яе цяперашнія ядзерныя выпрабаванні.

Сярод прэтэндэнтаў на ўзнагароду букмекеры называлі Ангелу Меркель, Папу Рымскага і забітага ў Турцыі амбасадара РФ Андрэя Карпава, а таксама дзясяткі іншых дзеячаў і арганізацый.     

Стужка навiн
0