МІНСК, 6 кас — Sputnik. Каля траціны ад агульнай працягласці трас мясцовага значэння ў Беларусі маюць патрэбу ў рамонце, а прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў падняць іх да рэспубліканскага ўзроўню.
У пятніцу кіраўніка дзяржавы запрасілі на прысвечанае методыкам рамонту і будаўніцтва аўтадарог мерапрыемства. Пытанне рэканструкцыі дарог узнімаў кіраўнік дзяржавы яшчэ ў красавіку — тады спецыялісты абяцалі вызначыць найбольш аптымальныя метады рэканструкцыі трас.
Як падкрэсліў у пятніцу Лукашэнка, "узровень мясцовых дарог неабходна падняць да рэспубліканскага ўзроўню" — з пункту гледжання камфорту для аўтаўладальнікаў.
Усяго ў Беларусі больш за 70 тысяч кіламетраў мясцовых аўтадарог, з іх больш за трэць маюць патрэбу ў рэканструкцыі.
Для такіх работ кіраўнік дзяржавы прапанаваў выкарыстоўваць магчымасці беларускіх вытворцаў: ён упэўнены, што аналагі дарагой замежнай тэхнікі могуць вырабляць і на "Амкадоры".
Якасць дарожнай сеткі ў Беларусі кантралюецца на ўзроўні ўрада: на 2017-2020 гады прынята адпаведная дзяржаўная праграма.