Музычны фестываль "Рок за жыццё" адбудзецца 8 кастрычніка

© Sputnik / Юлія Хвошчвыступленне Akute у сталічным клубе
выступленне Akute у сталічным клубе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На адной пляцоўцы выступяць "Дай дарогу!", Akute, Re1ikt, :B:N:, TonqiXod і Haina.

МІНСК, 7 кас — Sputnik. Фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, пройдзе ў сталічным клубе Re:Public 8 кастрычніка, распавялі арганізатары фестывалю.

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання.

Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.

5 кастрычніка распачынаецца традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якога будуць праходзіць пад слоганам "Смяротнае пакаранне — гэта мінулае".

Стужка навiн
0