МІНСК, 8 кас — Sputnik. Нацыянальная зборная Беларусі пацярпела паражэнне ў кваліфікацыйным матчы Чэмпіянату свету па футболе 2018 ад каманды Нідэрландаў.
У суботу, 7 кастрычніка, на "Барысаў-Арэне" зборная Беларусі прымала ў гасцях каманду Нідэрландаў у рамках кваліфікацыі Чэмпіянату свету па футболе, які адбудзецца ў будучым годзе ў Расіі. Сустрэча завяршылася паразай гаспадароў поля з лікам 1:3. Галамі ў складзе "аранжавых" адзначыліся Дэйві Пропер (24-я хвіліна), Ар'ен Робэн (84 з пенальці) і Мэмфіс Дэпай (90). Дакладны ўдар у складзе гаспадароў на свой рахунак запісаў Максім Валадзько (55).

Нагадаем, першая сустрэча каманд таксама завяршылася паразай беларусаў (4:1).
Сёння таксама адбыліся яшчэ два паядынкі ў групе А: шведы на сваім полі разграмілі каманду Люксембурга (8:0), а балгары дома пацярпелі паражэнне ад французаў (0:1).

Падапечныя Ігара Крывушэнкі правядуць яшчэ адзін паядынак у рамках адборачнага турніру ЧС-2018: у аўторак, 10 кастрычніка, "белыя крылы" на выездзе сустрэнуцца з французскай зборнай.

Апошні матч для беларускіх футбалістаў не мае ніякага турнірнага значэння. У гэтым адборачным цыкле зборная атрымала ўсяго адну перамогу (над Балгарыяй — 2:1), дзве гульні завяршыла з нічыйным вынікам (з французамі — 0:0 і люксембуржцамі — 1:1) і прайграла шэсць сустрэч.
У групе А беларусы займаюць апошняе месца (5 ачкоў).
Становішча каманд у групе А:
- Францыя — 20 ачкоў
- Швецыя — 19
- Нідэрланды — 16
- Балгарыя — 12
- Люксембург — 5
- Беларусь — 5