У Глыбокім адбыўся фінал Х Рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта "Уладар сяла". Шэсць маладых сем'яў з усёй краіны, якія перамаглі ў абласным этапе, прынялі ўдзел у няпростым спаборніцтве, дзе ім трэба было праявіць усе свае навыкі ў вядзенні гаспадаркі. Так, падчас конкурсу "Па дровы" ўдзельнікі пілавалі, калолі і ўкладвалі дровы ў касцёр, а падчас выпрабавання "Святочны воз", запрагалі і распрагалі каня.
"Уладаром сяла" сёлета стала сям'я Літвіных, якая жыве ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці.
Конкурс "Уладар сяла" упершыню быў праведзены ў Глыбоцкім раёне ў 2007 годзе і з таго часу досыць хутка заваяваў прызнанне публікі. Штогод ён аб'ядноўвае сотні маладых сем'яў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці.
Конкурс праводзіцца ў тры этапы: раённы, абласны і рэспубліканскі. У 2017 годзе свае таленты ў праекце праявілі 478 сем'яў.