Прэзентацыю беларускай крыптавалюты перанеслі з-за дэкрэта аб ПВТ

© REUTERS / Benoit TessierБіткоін
Біткоін - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Стваральнікі крыптавалюты "Талер" атрымалі інфармацыю пра тое, што ў новым дэкрэце шмат увагі нададзена тэхналогіі "блокчэйн".

МІНСК, 9 кас — Sputnik. Стваральнікі першай беларускай крыптавалюты "Талер" перанеслі яе прэзентацыю. Перанос звязаны з падрыхтоўкай дэкрэта прэзідэнта, які ўмоўна называюць "Аб ПВТ 2.0".

Дадатак MSQRD - Sputnik Беларусь
The New York Times апублікавала артыкул аб беларускай IT-сферы

"Стваральнікі талера атрымалі інфармацыю, што прэзідэнцкі дэкрэт можа быць падпісаны ў самы бліжэйшы час. І ў ім вельмі вялікая ўвага будзе нададзена лібералізацыі тэхналогій блокчэйн. Адпаведна, прэс-канферэнцыя пераносіцца на нявызначаны тэрмін — але на ёй, пасля падпісання дэкрэта, у якасці экспертаў выступяць у тым ліку і распрацоўшчыкі гэтага дакумента. Пры гэтым сама сістэма талера працягвае працаваць і выконваць усе транзакцыі", — распавялі арганізатары прэс-канферэнцыі.

Перш аўтары крыптавалюты распавядалі, што "талер" будзе заснаваны на тэхналогіі блокчэйн і алгарытме папулярнай крыптавалюты біткоін. Стваральнікі талера спадзяюцца "адвязаць" грошы ад дзяржавы. Яны лічаць, што запуск беларускай крыптавалюты можа садзейнічаць стабілізацыі фінансавай сістэмы, зніжэнню ўзроўню інфляцыі, ліквідацыі праблемы масавых неплацяжоў і патанненню крэдытаў.

Крыптавалюта пакуль не з'яўляецца афіцыйным сродкам аплаты ў большасці краін свету. Аднак і забароны на яе выкарыстанне няма. Ва Украіне ў мінулым месяцы адбылася першая ў свеце здзелка па куплі кватэры за крыптавалюту.

Стужка навiн
0