Rasmus наведаюць Мінск з прэзентацыяй новага альбому

© Sputnik / Евгений Одиноков / Перайсці ў медыябанкКанцэрт The Rasmus, архіўнае фота
Канцэрт The Rasmus, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзентацыя новага альбома Dark Matters адбылася 6 кастрычніка, пасля чаго гурт абвесціў аб сусветным туры.

МІНСК, 9 кас — Sputnik. Пасля пяцігадовага перапынку гурт The Rasmus выпускае новы альбом Dark Matters, прэзентацыя якога адбудзецца ў Мінску 1 сакавіка.

Вакаліст калектыва Лауры Юлёнен за гэты час з'ехаў у Лас-Анджэлес, што вельмі паўплывала на гук і канцэпцыю новай кружэлкі фінскага калектыву.

Пэўныя новаўвядзенні ў музыцы сталі прыкметныя пасля выпуску дэбютнага сінгла Paradise, які выйшаў у красавіку гэтага года. Прыхільнікі гурта цёпла прынялі кампазіцыю і з нецярпеннем сталі чакаць выхаду кружэлкі, што пацвярджаецца шматлікімі пастамі ў розных інтэрнэт-крыніцах і сацыяльных сетках. Трохі пазней на аднайменную кампазіцыю выйшаў і кліп, пасля якога гурт абвесціў аб выхадзе поўнафарматнага альбома і сусветным туры.

Практычна напярэдадні выхада альбома музыкі падзяліліся новымі трэкамі Silver Night і Wonderman, на апошні 26 верасня з'явіўся і відэакліп. Як і абяцаў Лауры Юлёнен, Dark Matters захаваў атмасферу "паўночнай меланхоліі", але разам з гэтым прыўнёс шмат змен у гучанне гурта.

Канцэрт гурта The Rasmus з прэзентацыяй новага альбому адбудзецца ў Палацы Рэспублікі 1 сакавіка, кошт квіткоў ад 30 да 110 рублёў.

Стужка навiн
0