У межах Тыдня маці 11 кастрычніка адбудзецца Другі гарадскі форум маці, які збярэ амаль 500 удзельнікаў. Дэлегаты форуму наведаюць 9 аб'ектаў сталіцы, правядуць круглыя сталы і абмяркуюць актуальныя тэмы, такія як дэмаграфічная бяспека, сацыяльнае сіроцтва, здаровы лад жыцця. Вынікі падвядуць на пленарным пасяджэнні ў Палацы Рэспублікі.
Яшчэ адным буйным і яркім мерапрыемствам стане выстава "Мацярынства і дзяцінства". Яна будзе праходзіць з 12 па 15 кастрычніка ў выставачным павільёне на пр. Пераможцаў, 14.
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці, пройдуць у гэтыя дні ва ўсіх раёнах горада — ва ўстановах аховы здароўя, культуры, адукацыі, тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.