МІНСК, 10 кас — Sputnik. Мінімальныя цэны на алкаголь мацункам больш за 28% становяцца вышэй з 11 кастрычніка, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) пастановай №52 ад 2 кастрычнiка 2017 года вызначыла кошт беларускага алкаголю — цана 0,5 літра крэпасцю 40% не можа быць менш 6,17 рубля.
У той жа дзень МАРГ выпусціла пастанову №53, дзе вызначаны кошты на пладовыя мацаваныя марачныя віны палепшанай якасці крэпасцю 18% — адпускны кошт 0,7 літра складзе 2,84 рубля.
Раней Sputnik Беларусь паведамляў, з 1 кастрычніка згодна з указам прэзідэнта павялічылася стаўка акцызаў на алкагольную прадукцыю з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 7% і больш. Стаўкі акцызаў сталі больш на 59 капеек — да 14,04 рубля за літр стопрацэнтнага этылавага спірту.
Апошняе падаражанне моцных спіртных напояў у краіне было ў 2011 годзе.