Відэа

Відэафакт: як працуе памочнік "Аліса"

Падпісацца
Кампанія "Яндэкс" прадставіла ў аўторак свайго галасавога памочніка - робата па імені Аліса. Sputnik апрабаваў новую форму "штучнага інтэлекту".

Кампанія "Яндэкс" займалася распрацоўкай "Алісы" даўно, а гэтай восенню памочніка ўжо паказалі прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну — ён цікавіўся ў робата, ці не крыўдзяць яе распрацоўшчыкі.

Ужо 10 кастрычніка "Аліса" стала даступная для карыстальнікаў прыкладання "Яндэкс" на Android і iOS. Робат можа не толькі шукаць у інтэрнэце навіны, паказваць надвор'е і пракладваць маршруты, але і падтрымлівае свецкую гутарку, а таксама папраўляе карыстальніка, які ў пытанні блытае "надзець" і "апрануць".

Вядучы радыё Sputnik Аляксандр Крывашэеў пагутарыў з "Алісай". Так званы Small Talk вядучага і штучнага інтэлекту быў прысвечаны навінам, прагі да ведаў і надвор'ю. Так, на пытанне аб тым, ці любіць робат дождж, голас адказаў: "У кліпах і кіно — так, а так — не".

У працы "Алісы" дагэтуль магчымыя збоі, а ў некаторых карыстальнікаў яна не з'яўляецца пры выкарыстанні прыкладання. "Яндэкс" працягвае ўдасканальваць сваю распрацоўку, якую ўжо назвалі "рускай Siri".

Стужка навiн
0