Апошнюю карціну да Вінчы прададуць ад $100 млн

© REUTERS / HANDOUTКарціна Да Вінчы "Збавіцель свету"
Карціна Да Вінчы Збавіцель свету - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карціна "Збаўца свету" ("Salvator Mundi") - апошняя са знойдзеных у прыватных калекцыях работ італьянскага майстра.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Карціну італьянскага мастака эпохі Адраджэння Леанарда да Вінчы прададуць на аўкцыёне са стартавым коштам у сто мільёнаў долараў, паведамляе TIME. "Збавіцель свету" — партрэт Іісуса пэндзля аднаго з самых вядомых класічных майстроў. Сёння гэтая карціна — апошняя са знойдзеных у прыватных калекцыях работ да Вінчы. 

Як паведамляе амерыканскае выданне TIME, карціна неўзабаве будзе прададзена на аўкцыёне. Стартавая цана для "Збавіцель свету" — ад 100 мільёнаў долараў, а ў каталогу аўкцыённага дома christie's партрэт называюць "святым Граалем сярод карцін старых майстроў".

Слаі карціны Мона Лізы аўтарства Да Вінчы - Sputnik Беларусь
Эскіз аголенай Моны Лізы выявілі ў адным з французскіх музеяў

Некалькі гадоў таму амерыканскія выданні паведамлялі аб куплі карціны расійскім бізнэсмэнам Дзмітрыем Рыбалоўлевым. Чаму "Збавіцель свету" зноў выстаўлены на продаж, не ўдакладняецца.

"Salvator Mundi" — не толькі апошняя са знойдзеных, але і адзіная карціна да Вінчы, якая знаходзіцца ў прыватным валоданні. Астатнія палотны майстра знаходзяцца ў дзесятках музеяў свету.

Калі таргі будуць паспяховымі, "Збавіцель свету" ўвойдзе ў спіс самых дарагіх карцін Ды Вінчы, што знаходзяцца ў прыватных калекцыях. На дадзены момант самае дарагое палатно ў свеце — "Калі вяселле?" Поля Гагена, гэтую карціну калекцыянеры з Катара купілі за 300 мільёнаў долараў. На адкрытых таргах пакуль пальма першынства належыць "Алжырскі жанчынам" Пабла Пікаса — цана перавышала 179 мільёнаў долараў.    

Стужка навiн
0