Беларусь прайграла Францыі ў кваліфікацыі ЧС-2018 па футболе

© REUTERS / Pascal RossignolНападаючы беларускай зборнай па футболе Антон Сарока
Нападаючы беларускай зборнай па футболе Антон Сарока - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Французы, набраўшы 23 ачкі, узначалілі групу, выйшлі ў фінальную стадыю ЧС, а беларусы размясціліся на апошнім месцы ў табліцы.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Зборная Беларусі па футболе саступіла камандзе Францыі ў кваліфікацыйным матчы Чэмпіянату свету-2018.

У аўторак на "Стад дэ Франс" адбыўся матч заключнага тура кваліфікацыі ЧС-2018 паміж зборнымі Францыі і Беларусі. Сустрэча завяршылася з лікам 2:1 (2:1, 0:0) на карысць каманды гаспадароў.

Перамогу французам прынеслі дакладныя ўдары Антуана Грызмана (27-я хвіліна) і Аліўе Жыру (33). Гол у вароты суперніка ў складзе беларусаў забіў Антон Сарока (44).

Таксама ў групе А адбыліся яшчэ два паядынкі: шведы ў гасцях саступілі галандцам (0:2), а балгары і люксембуржцы згулялі ўнічыю (1:1).

Такім чынам, становішча каманд у адборачнай групе па выніках дзесяці матчаў наступнае:

  1. Францыя — 23 ачкі
  2. Швецыя — 19
  3. Нідэрланды — 19
  4. Балгарыя — 13
  5. Люксембург — 6
  6. Беларусь — 5

Прамую пуцёўку на мундыяль атрымалі французы, а шведы пазмагаюцца за выхад у фінальную стадыю сусветнага першынства ў стыкавых матчах.

Стужка навiн
0