https://bel.sputnik.by/20171011/kuhnya-nashyh-prodkau-kapersy-z-kapucynau-i-dzikiya-kachki-z-belym-sousam-1031309579.html
Кухня нашых продкаў: каперсы з капуцынаў і дзікія качкі з белым соусам
Кухня нашых продкаў: каперсы з капуцынаў і дзікія качкі з белым соусам
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, як гатаваць старажытныя беларускія стравы з капуцынаў. 11.10.2017, Sputnik Беларусь
2017-10-11T17:00+0300
2017-10-11T17:00+0300
2017-10-11T17:09+0300
спадчына
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103131/13/1031311349_0:306:3264:2142_1920x0_80_0_0_2a85e5d195bd5b7de975f001168adbd2.jpg
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.За вакном кастрычнік, і ўсё часцей подыхам халоднага ветра зіма нагадвае пра сябе. Але не гледзячы на тое, у садзе красуецца кветнік. Сярод юргінь і хрызантэм раскінулі поўныя кветак косы настуркі або, як іх яшчэ называюць, — капуцынаў. Нарэшце надышоў час збіраць круглыя зялёныя плады, якія бы завушніцы вісяць на сакавітых галінках. Самы час марынаваць іх на каперсы.У мінулым годзе мне прыйшліся да спадобы стравы з капуцынаў. Ужывала ў ежу практычна ўсю расліну. З лісця і кветак гатавала найсмачнейшыя салаты, напоі, пакаштавала і насенне. Прыгожых кусцікаў у садзе было вельмі мала, і ўсё ж, сабраўшы з іх жменю зялёных зярнятак, прыгатавала каперсы. Прысмака спадабалася і, дачакаўшыся вясны, пасеяла капуцыны дзе толькі змагла, і вось цяпер трэба спяшацца сабраць бутоны і завязь да прымаразкаў.Марынаваныя каперсы з капуцынаўУ беларускай кухні каперсы, карнішоны, марынаваныя грыбкі і іншыя пікулі (дробныя марынаваная гародніна, грыбы) як дадатак да мясных страў фігуруюць даўно. Кулінарныя рэцэпты страў беларускіх (літоўскіх) магнатаў з ужываннем гэтых рэзкіх духмяных прысмакаў часта сустракаюцца ў старадаўніх кулінарных кнігах. Падаюцца ў іх і спосабы назапашвання гэтага цудоўнага гарніра.Сапраўдныя каперсы, а гэта бутоны адмысловай расліны каперсніка, якую збіраюць уручную на досвітку ў далёкіх паўднёвых краінах, далікатэс не танны. Таму і не дзіва, што сустракаліся яны на банкетных сталах бадай што толькі ў самай заможнай шляхты. Але з цягам часу вынаходлівыя гаспадыні вышукалі спосабы вырабляць іх з іншых, больш даступных для нашага клімату раслін. Напрыклад з бутонаў і насення капуцынаў. Спосабаў марынавання каперсаў шмат, але той, які я прапаную, падаецца мне вельмі простым і да таго ж у ежу іх можна будзе ўжываць ужо на трэці дзень пасля прыгатавання.Інгрыдыенты:Як гатаваць:Насенне перабраць і выдаліць пераспелыя. Яны маюць жоўтае ці белае адценне, а ў сярэдзіне цвёрдую гарошыну. Такія можна будзе кінуць вясной у зямлю, каб атрымаць дыван з яркіх кветак на клумбе. Зялёныя зярняты добра памыць і скласці ў шкляны слоік.Далей гатуем расол. У ваду ўкінуць соль і закіпяціць, зняць з агню і астудзіць. Заліць гэтым расолам зярняты і, закруціўшы слоік крышкай, пакінуць пры пакаёвай тэмпературы на 24 гадзіны.На наступны дзень салёны раствор адкінуць на дуршлаг, даць насенню падсохнуць і зноў пакласці ў шкляны слоік. У рондалі згатаваць марынад з воцату, цукру, лаўровага ліста і галінкі чаберу. Марынад давесці да кіпення і адразу заліць насенне капуцынаў. Астудзіць, закруціць крышкай і паставіць у лядоўню.Калі раптам у вас няма чаберу, то для паляпшэння смаку ў марынад можна дадаць скрылікі часнаку, насенне сельдэрэю, англійскі (духмяны) перац і г.д. Каму што падабаецца.Праз 3 дні зробленыя такім чынам каперсы можна есці. Ну а каб гастранамічнае шчасце было поўным, вось вам цудоўны старадаўні рэцэпт. Асабліва страва прыйдзецца да смаку тым, хто любіць хадзіць на паляванне. Тыя ж, у каго няма магчымасці займець тлустую, з далікатным мясам дзікую качку, могуць памяняць іх на маладых куранят, рабчыкаў і іншую птушку. Калі ўсё атрымаецца, то будзе сапраўдная магчымасць адчуць смак страў, якімі ласавалася беларуская шляхта.Дзікія качкі з соусам і каперсаміІнгрыдыенты:Як гатаваць:Абскубаць, пачысціць, пасаліць і нашпігаваць салам качак, спячы на ражончыку (шампуры), паліваючы маслам, разрэзаць кожную ўздоўж на два кавалкі і заліць белым соусам з каперсамі. Замест каперсаў можна ўжыць або карнішоны, або марынаваныя дробныя грыбкі.Соус белы1 ст. лыжка масла, 1 ст. лыжка мукі, 1-2 шклянкі булёну, соль, 0,5 шклянкі марынаваных каперсаў, 2 ст. лыжкі смятаны, 3-4 жаўткі.Растапіць лыжку масла, змяшаць з лыжкай мукі і трохі падсмажыць, але не падрумяньваць (мука павінна заставацца белай). Развесці булёнам, у якім гатавалася адпаведнае мяса, пасаліць, дадаць каперсы і закіпяціць. Напрыканцы пакласці смятану, жаўткі, нагрэць і заліць атрыманым соусам мяса.З такім соусам любая спечаная або звараная дзічына будзе смачнай. Можна ўжываць яго і да цяляціны, курэй і індыкоў.Цікава ведацьВінцэнта Завадская, аўтар першай беларускай кулінарнай кнігі "Літоўская гаспадыня" ў раздзеле "Марынаваныя салаты і розныя лекавыя рэцэпты" падае рэцэпт марынавання каперсаў з бутонаў лотаці. Гэта жоўтая кветка, якая калісці часта ўпрыгожвала сажалкі ў парках шляхецкіх маёнткаў і цяпер сустракаецца на водах Беларусі. Але есці яе я б вам не раіла, паколькі лотаць у сырым выглядзе атрутная расліна, якая патрабуе адмысловай апрацоўкі. І тым не менш у літаратуры ёсць звесткі, што з бутонаў лотаці сапраўды рабілі аналаг каперсаў.А вось у капуцынах нічога шкоднага, а толькі карыснае. Ёсць сцверджанне, што стравы і лекавыя напоі з капуцынаў замаруджваюць заўчаснае старэнне і паляпшаюць работу сардэчнай мышцы. Менавіта таму іх ахвотна ўключаюць у рацыён пажылых людзей. Толькі трэба памятаць, што ўжываць каперсы, напоі і салаты з капуцынаў трэба асцярожна хворым на гастрыт і язву.Беражыце сябе, эксперыментуйце у садзе і агародзе, а таксама на кухні і будзьце шчаслівыя! Да сустрэч.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103131/13/1031311349_0:0:3264:2448_1920x0_80_0_0_bb3e578b4c8116104b9be8e3d774dccb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, навіны
спадчына, у беларусі, навіны
Кухня нашых продкаў: каперсы з капуцынаў і дзікія качкі з белым соусам
17:00 11.10.2017 (абноўлена: 17:09 11.10.2017) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае, як гатаваць старажытныя беларускія стравы з капуцынаў.
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.
За вакном кастрычнік, і ўсё часцей подыхам халоднага ветра зіма нагадвае пра сябе. Але не гледзячы на тое, у садзе красуецца кветнік. Сярод юргінь і хрызантэм раскінулі поўныя кветак косы настуркі або, як іх яшчэ называюць, — капуцынаў. Нарэшце надышоў час збіраць круглыя зялёныя плады, якія бы завушніцы вісяць на сакавітых галінках. Самы час марынаваць іх на каперсы.
У мінулым годзе мне прыйшліся да спадобы стравы з капуцынаў. Ужывала ў ежу практычна ўсю расліну. З лісця і кветак гатавала найсмачнейшыя салаты, напоі, пакаштавала і насенне. Прыгожых кусцікаў у садзе было вельмі мала, і ўсё ж, сабраўшы з іх жменю зялёных зярнятак, прыгатавала каперсы. Прысмака спадабалася і, дачакаўшыся вясны, пасеяла капуцыны дзе толькі змагла, і вось цяпер трэба спяшацца сабраць бутоны і завязь да прымаразкаў.
Марынаваныя каперсы з капуцынаў
У беларускай кухні каперсы, карнішоны, марынаваныя грыбкі і іншыя пікулі (дробныя марынаваная гародніна, грыбы) як дадатак да мясных страў фігуруюць даўно. Кулінарныя рэцэпты страў беларускіх (літоўскіх) магнатаў з ужываннем гэтых рэзкіх духмяных прысмакаў часта сустракаюцца ў старадаўніх кулінарных кнігах. Падаюцца ў іх і спосабы назапашвання гэтага цудоўнага гарніра.
Сапраўдныя каперсы, а гэта бутоны адмысловай расліны каперсніка, якую збіраюць уручную на досвітку ў далёкіх паўднёвых краінах, далікатэс не танны. Таму і не дзіва, што сустракаліся яны на банкетных сталах бадай што толькі ў самай заможнай шляхты. Але з цягам часу вынаходлівыя гаспадыні вышукалі спосабы вырабляць іх з іншых, больш даступных для нашага клімату раслін. Напрыклад з бутонаў і насення капуцынаў. Спосабаў марынавання каперсаў шмат, але той, які я прапаную, падаецца мне вельмі простым і да таго ж у ежу іх можна будзе ўжываць ужо на трэці дзень пасля прыгатавання.
- 100 г насення капуцынаў;
- ¾ стакана яблычнага або белага віннага воцату;
- 1 шклянка вады;
- 2 сталовая лыжкі солі;
- 2 чайная лыжкі цукру;
- 2 лаўровых ліста;
- галінка свежага чаберу.
Насенне перабраць і выдаліць пераспелыя. Яны маюць жоўтае ці белае адценне, а ў сярэдзіне цвёрдую гарошыну. Такія можна будзе кінуць вясной у зямлю, каб атрымаць дыван з яркіх кветак на клумбе. Зялёныя зярняты добра памыць і скласці ў шкляны слоік.
Далей гатуем расол. У ваду ўкінуць соль і закіпяціць, зняць з агню і астудзіць. Заліць гэтым расолам зярняты і, закруціўшы слоік крышкай, пакінуць пры пакаёвай тэмпературы на 24 гадзіны.
На наступны дзень салёны раствор адкінуць на дуршлаг, даць насенню падсохнуць і зноў пакласці ў шкляны слоік. У рондалі згатаваць марынад з воцату, цукру, лаўровага ліста і галінкі чаберу. Марынад давесці да кіпення і адразу заліць насенне капуцынаў. Астудзіць, закруціць крышкай і паставіць у лядоўню.
Калі раптам у вас няма чаберу, то для паляпшэння смаку ў марынад можна дадаць скрылікі часнаку, насенне сельдэрэю, англійскі (духмяны) перац і г.д. Каму што падабаецца.
Праз 3 дні зробленыя такім чынам каперсы можна есці. Ну а каб гастранамічнае шчасце было поўным, вось вам цудоўны старадаўні рэцэпт. Асабліва страва прыйдзецца да смаку тым, хто любіць хадзіць на паляванне. Тыя ж, у каго няма магчымасці займець тлустую, з далікатным мясам дзікую качку, могуць памяняць іх на маладых куранят, рабчыкаў і іншую птушку. Калі ўсё атрымаецца, то будзе сапраўдная магчымасць адчуць смак страў, якімі ласавалася беларуская шляхта.
Дзікія качкі з соусам і каперсамі
- Некалькі качак;
- соль;
- 140 г сала;
- 2 ст. лыжкі масла;
- булёнавы соус;
- 1 ст. лыжка каперсаў або карнішонаў.
Абскубаць, пачысціць, пасаліць і нашпігаваць салам качак, спячы на ражончыку (шампуры), паліваючы маслам, разрэзаць кожную ўздоўж на два кавалкі і заліць белым соусам з каперсамі. Замест каперсаў можна ўжыць або карнішоны, або марынаваныя дробныя грыбкі.
1 ст. лыжка масла, 1 ст. лыжка мукі, 1-2 шклянкі булёну, соль, 0,5 шклянкі марынаваных каперсаў, 2 ст. лыжкі смятаны, 3-4 жаўткі.
Растапіць лыжку масла, змяшаць з лыжкай мукі і трохі падсмажыць, але не падрумяньваць (мука павінна заставацца белай). Развесці булёнам, у якім гатавалася адпаведнае мяса, пасаліць, дадаць каперсы і закіпяціць. Напрыканцы пакласці смятану, жаўткі, нагрэць і заліць атрыманым соусам мяса.
З такім соусам любая спечаная або звараная дзічына будзе смачнай. Можна ўжываць яго і да цяляціны, курэй і індыкоў.
Вінцэнта Завадская, аўтар першай беларускай кулінарнай кнігі "Літоўская гаспадыня" ў раздзеле "Марынаваныя салаты і розныя лекавыя рэцэпты" падае рэцэпт марынавання каперсаў з бутонаў лотаці. Гэта жоўтая кветка, якая калісці часта ўпрыгожвала сажалкі ў парках шляхецкіх маёнткаў і цяпер сустракаецца на водах Беларусі. Але есці яе я б вам не раіла, паколькі лотаць у сырым выглядзе атрутная расліна, якая патрабуе адмысловай апрацоўкі. І тым не менш у літаратуры ёсць звесткі, што з бутонаў лотаці сапраўды рабілі аналаг каперсаў.
А вось у капуцынах нічога шкоднага, а толькі карыснае. Ёсць сцверджанне, што стравы і лекавыя напоі з капуцынаў замаруджваюць заўчаснае старэнне і паляпшаюць работу сардэчнай мышцы. Менавіта таму іх ахвотна ўключаюць у рацыён пажылых людзей. Толькі трэба памятаць, што ўжываць каперсы, напоі і салаты з капуцынаў трэба асцярожна хворым на гастрыт і язву.
Беражыце сябе, эксперыментуйце у садзе і агародзе, а таксама на кухні і будзьце шчаслівыя! Да сустрэч.