Выйшла кніга пра адзін з найстаражытнейшых спобасаў пісьма ў Беларусі

© Photo : Кастусь ШыдлоўскіВокладка кнігі "Васковыя таблічкі: погляд на мінулае і будучыню" Кастуся Шыдлоўскага
Вокладка кнігі Васковыя таблічкі: погляд на мінулае і будучыню Кастуся Шыдлоўскага - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кніга "Васковыя таблічкі: погляд на мінулае і будучыню" распавядае пра гісторыю аднаго з найстаражытнейшых матэрыялаў.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Пабачыла свет кніга вядомага гісторыка і краязнаўцы Кастуся Шыдлоўскага, які доўгі час займаецца адраджэннем старажытных спосабаў пісьма. 

У новай кнізе, якая называецца "Васковыя таблічкі: погляд на мінулае і будучыню", аўтар у захапляльнай форме распавядае пра гісторыю аднаго з найстаражытнейшых пісьмовых матэрыялаў, які шырока выкарыстоўваўся ў тым ліку і нашымі продкамі. Прычым робіць гэта Кастусь Шыдлоўскі віртуозна: кніга напісана вельмі лёгкай мовай, чытаецца на адным дыханні і таму будзе цікавая шырокаму колу чытачоў, а не толькі спецыялістам. 

Варта адзначыць, што Кастусь Шыдлоўскі не толькі даследуе гісторыю васковых таблічак, але і вырабляе іх сам. Ён працуе ў Цэнтры славян і вікінгаў у польскім мястэчку Волін, дзе займаецца гістарычнай рэканструкцыяй. Неабыякавым да гісторыі будзе цікава зазірнуць у апошні раздзел кнігі, дзе аўтар дае парады, як самому зрабіць васковую таблічку ў хатніх умовах. 

Кнігу Кастуся Шыдлоўскага "Васковыя таблічкі: погляд на мінулае і будучыню" можна набыць ў наступных сталічных крамах:

  • "Акадэмкніга" (пр-т Незалежнасці, 72);
  • "Кнігарня пісьменніка" (вул. Казлова, 2);
  • "Веды" (вул. К. Маркса, 36);
  • "Светач" (пр-т Пераможцаў, 11);
  • "Цэнтральная кнігарня" (пр-т Незалежнасці, 19);
  • "Кнігі & кніжачкі" (пр-т Незалежнасці, 14);
  • "Эўрыка" (вул. Куйбышава, 75);
  • "Кніжная шафа" (пр. Дзяржынскага, 9)

У рэгіёнах:

Брэст

Іскра (вул. Пушкінская, 4)

Бабруйск

"Крыніца ведаў" (вул. М. Горкага, 31)

Ліда

"Кніжны свет" (пр. Перамогі, 33)

Наваполацк

Дом кнігі (вул. Маладзёжная, 145)

Маладзечна

"Спадчына М" (вул. Прытыцкага, 7) (з 13.10.2017)

А таксама ў інтэрнэт-краме knihi.by.

Стужка навiн
0