МІНСК, 12 кас — Sputnik. Гіганцкай сухапутнай чарапасе — аднаму з экспанатаў персанальнай выставы італьянскага таксідэрміста Альберта Мікелона — прадракаюць стаць новым інтэрнэт-мемам.
Па думку карыстальнікаў партала Reddit, антарапаморфная рэптылія, да пудзіла якой таксідэрміст "ад сябе" дадаў адвіслыя грудзі, а таксама ўпрыгожыў каралямі і даў у рукі жаночую сумачку, можа змяніць Пачакуна і Утрапёнага ліса.
Юзеры таксама звярнулі ўвагу на тое, што рэптыліі не выкормліваюць сваё нашчадства малаком, і таму грудзей у іх быць не можа, аднак прызналі пудзіла да такой ступені жахлівым, што яго можна назваць геніяльным.
Акрамя чарапахі, на выставе Мікелона, якая праходзіць у Падуі, можна знайсці і іншыя дзіўныя экспанаты, у прыватнасці, вожыка з коламі замест лап, змеяў з чалавечымі вачыма, аленя у змяінай скуры, каня, сабранага з кавалачкаў скуры іншых коней па прынцыпе Франкенштэйна, рагатую чалавекападобную істоту.
Частка экспанатаў відавочна разлічана на тых, каму больш за 18 і ў каго моцныя нервы.