МІНСК, 12 кас — Sputnik. Фотаздымкі з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, звязаныя з месцамі яго жыцця і творчасцю, прадстаўлены на выставе "Родны кут Песняра" ў літоўскай сталіцы, паведамілі Sputnik у музеі.
У Літаратурным музеі А. Пушкіна ў Вільнюсе адкрылася часовая экспазіцыя, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. Аснову выставы складаюць фотаздымкі знакавых і прыгожых месцаў з радзімы Коласа ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, з вялікай любоўю апетых ім у творах. Там захаваны і адноўлены чатыры сядзібы, дзе жыла сям'я паэта.
Фальварак Акінчыцы, дзе 3 лістапада 1882 года нарадзіўся будучы класік беларускай літаратуры, куткі дзяцінства і юнацтва — Ласток і Альбуць, Смольня, у якой Якуб Колас упершыню сустрэўся з Янкам Купалам. У 1972 годзе створаны Коласаўскі мемарыяльны заказнік, які аб'яднаў усе гэтыя месцы.
Стаўбцкоўскія і наднёманскімі пейзажы натхнялі паэта, запаўнялі душу лірычнасцю настроем яднання з прыродай. Гэтыя віды, захаваныя фотамайстрамі Яўгенам Казюлей, Уладзімірам Сізам і Васілём Зянько, дапамагаюць глыбей зразумець яго творчасць.
Значную частку жыцця класік правёў у сталіцы Беларусі, яго пасляваенная сядзіба стала мемарыяльным музеем. Памятныя мясціны Мінска таксама патрапілі ў фотааб'ектыў і прадстаўлены на выставе.