Гюнеш перамагла на конкурсе ў Македоніі з песняй на беларускай мове

© Pixabay / NikolayFrolochkinВакальны мікрафон
Вакальны мікрафон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На міжнародным творчым конкурсе MakFest выступілі 30 выканаўцаў з Македоніі, Балгарыі, Беларусі, Фінляндыі, Швецыі, Азербайджана і іншых краін.

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Беларуская спявачка ўзяла ўдзел у конкурсе пасля пэўнага перапынку ў творчай кар'еры ў сувязі з нараджэннем дзіцяці і такім чынам гучна вярнулася на вялікую сцэну, пра гэта Гюнэш паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook

Са слоў артысткі, прадстаўленая ёй беларускамоўная песня "Неба" кампазітара Фёдара Жыляка выклікала вельмі цёплую рэакцыю публікі і музычных экспертаў. Больш за тое — за яе прадстаўніцы Беларусі аднадушным рашэннем арганізатараў і дырэкцыі конкурсу быў прысуджаны спецыяльны прыз "Найлепшы вакал MakFest — 2017".

Сёлета гэта ўжо другая перамога для спявачкі — яна ўпершыню паўдзельнічала ў міжнародным вакальным анлайн-конкурсе "WAFA onlіne World Sіnger & Song Competіtіon", заснаваным сусветнай федэрацыяй фестываляў і артыстаў WAFA. Пераможцы ў ім вызначаліся галасаваннем міжнароднага журы ў трох катэгорыях — А: выканаўцы ва ўзросце да 18 гадоў; В: вакалісты старэйшыя за 18 гадоў; С: кампазітары і аўтары песень.

Акрамя гэтага, Абасава з'яўляецца ўладальніцай другой прэміі міжнароднага песеннага конкурсу Turkvision. У цяперашні час спявачка працягвае канцэртную дзейнасць, запісвае новыя песні.

Стужка навiн
0