МІНСК, 13 кас — Sputnik. Вядомы італьянскі модны дом Gucci абвясціў пра рашэнне цалкам адмовіцца ад выкарыстання натуральнага футра пры стварэнні сваіх калекцый, паведамляе Guardian.
Дырэктар кампаніі Марка Бізары, выступаючы ў Лонданскім каледжы моды, заявіў, што ў калекцыі сезону вясна/лета 2018 вырабы з футра жывёл не будуць прысутнічаць. Са слоў Бізары, дадзенае рашэнне адлюстроўвае "прыхільнасць зрабіць экалагічнасць неад'емнай часткай" бізнэсу кампаніі.
Па дадзеных СМІ, нявыкарыстаныя пры вырабе моднай вопраткі і абутку матэрыялы з футра плануюць выставіць на дабрачынным аўкцыёне. А сабраныя сродкі накіруюць у фонды арганізацый па абароне жывёл.
Раней ад натуральнага футра адмовіліся такія брэнды, як Ralph Lauren, Tommy Hilfiger, Armani і Calvin Klein.