МІНСК, 13 кас — Sputnik. Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik будзе падрабязна асвятляць XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў, які пройдзе ў Сочы з 14 па 22 кастрычніка. Агенцтва выступае міжнародным інфармацыйным партнёрам мерапрыемства. На прэзентацыйным стэндзе Sputnik удзельнікі змогуць убачыць і прачытаць навіны фестывалю, Расіі і свету і азнаёміцца з дзейнасцю інфармагенцтваў.
На працягу тыдня на стэндзе Sputnik будзе працаваць радыёстудыя, у эфіры якой выступяць палітыкі, артысты, спартсмены сусветнага ўзроўню, а таксама моладзь, якая мае свой погляд на глабальныя праблемы. Мэты, якія стаяць перад сучасным маладым пакаленнем, можна будзе абмеркаваць з прадстаўнікамі ўлады, экспертамі ў галіне эканомікі, навукі і культуры.
За навінамі фестывалю, а таксама за галоўнымі міжнароднымі падзеямі дня на стэндзе Sputnik можна будзе сачыць на адмысловай відэасцяне, якая працуе ў рэжыме анлайн ўсе дні фестывалю. Фарміраваннем інфармацыйнага кантэнту зоймуцца больш за 15 міжнародных рэдакцый Sputnik, якія знаходзяцца ў розных кропках зямнога шара.
XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў пройдзе з 14 па 22 кастрычніка гэтага года ў Сочы і збярэ 20 000 маладых прафесіяналаў у розных сферах ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў з больш чым 180 краін. Дапамагаць у арганізацыі мерапрыемства будзе добраахвотніцкі корпус. #ВолонтерамиМира стануць 5000 чалавек з Расіі і замежных краін ад 18 гадоў, у тым ліку "срэбных" валанцёраў.
Sputnik — міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі хабамі ў дзясятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах (уключаючы англійскую, арабскую, іспанскую, італьянскую, кітайскую, польскую, партугальскую, сербскую, турэцкую, французскую і хіндзі), аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне (у больш чым 80 гарадах свету), мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках.