У гістарычным музеі з’явіліся рэдкія манеты ВКЛ

© Sputnik / Роман ШантарНацыянальны гістарычны музей Мінска
Нацыянальны гістарычны музей Мінска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Манеты былі набыты праз краудфандынгавую платформу. Да падобнага спосабу фінансавання ў музеі звярнуліся ўпершыню.

МІНСК, 13 кас — Sputnik. Раннія манеты Вялікага княства Літоўскага прэзентавалі ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь 11 кастрычніка.

Манеты былі набыты праз краўдфандынгавую платформу. Да падобнага спосабу фінансавання ў музеі звярнуліся ўпершыню.

Да гэтага рарытэты траплялі ў калекцыі іншым, стаўшым ужо традыцыйным шляхам — прымаліся ў дар.

Знойдзены скарб - Sputnik Беларусь
Скарб з 200 манет знайшлі ў Глыбокім

"Манеты музею прапанаваў беларускі калекцыянер. Наогул яны карыстаюцца попытам. Цана пытання — 7 200 рублёў. У дзяржаўных зборах Беларусі ў параўнанні, да прыкладу, з літоўскімі такіх манет вельмі мала: да гэтага адна была ў нашай установе і дзве — у зборах БДУ", — распавёў супрацоўнік аддзела археалогіі, нумізматыкі і зброі Нацыянальнага гістарычнага музея Раман Крыцук.

На афіцыйнай старонцы музея ў Facebook асаблівая падзяка выказваецца спонсару, які пералічыў вялікую частку грошай, але пажадаў застацца ананімным.

Падрабязней пра новыя манеты чытайце у рэпартажы Sputnik >>

Дзякуючы народнаму фонду фінансавання ўстановы папоўніліся пенязямі (дэнарыямі), якія існавалі ў часы вялікіх князёў Альгерда, Вітаўта і Ягайлы. Таксама на прэзентацыі прадэманстравалі невялікі скарб XV стагоддзя і два дынарыя Альгерда і Ягайлы, перададзеныя аматарамі прыборнага пошуку.

Стужка навiн
0