Вы праводзіце па восем-дзевяць гадзін пяць дзён у тыдзень, седзячы на працы? Так чаму б не быць актыўнымі хоць бы на выхадных? Каб не сумаваць і не прыліпнуць да канапы дома — афіша самых цікавых падзей бліжэйшых выхадных у Мінску ад Sputnik.
Канцэрт Гарыка Сукачова
Расійскі рок-музыкант і ўлюбёнец тысяч слухачоў па ўсёй краіне не быў у Беларусі даволі даўно. Абвешчаны яшчэ летам кастрычніцкі канцэрт у Prime Hall чакалі многія, а квіткі, нягледзячы на высокі кошт (ад 125 рублёў) разыходзіліся досыць хутка.
Аднак і зараз у вас ёсць шанец трапіць на выступ Сукачова і "Брыгады З", каб паслухаць "Бабушка курит трубку", "Белые дороги", "Я милого узнаю по походке" і іншыя хіты артыста.
Фестываль электроннай музыкі
Для аматараў незалежнай "электронщины" ў Мінску стварылі новы невялікі фестываль — STOLOVKA. Падобны неймінг для мерапрыемства не выпадковы — праходзіць свята электроннай музыкі будзе на тэрыторыі "Сталоўкі XYZ" па адрасе вуліца Фабрыцыуса, 4.
Музыку на фестывалі абяцаюць з шасці вечара суботы і да шасці раніцы нядзелі. Дрэс-кода няма, а пры жаданні арганізатары гатовыя "прыбраць" гасцей на ўваходзе. Граць будуць CherryVata, Intelligency, Ганна Жданава і іншыя беларускія электронныя музыкі.
Фільм пра космас
Ужо з чацвярга ў кінатэатрах ідзе расійскі фільм "Салют-7". Ужо па назве можна здагадацца: гаворка ідзе, у першую чаргу, аб космасе і рэальнай гісторыі гераізму савецкіх касманаўтаў.
Водгукі на "Салют-7" пакуль выключна станоўчыя — высокай думкі пра стужку і крытыкі, і гледачы. Ацаніў фільм ужо і асабіста прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Вядома ж, паглядзець яго варта і вам.
Канцэрт The Hardkiss
Украінская група спалучае ў сваіх песнях і электроніку, і рок, і поп-музыку. Не дарма The Hardkiss многія сёння называюць адной з лепшых украінскіх груп, а любяць музыкаў і многія ў Беларусі — асабліва пасля іх выступу на Mirum Music Festival гэтым летам.
Выступяць у Мінску ўкраінскія музыканты ўжо ў нядзелю 15 кастрычніка ў клубе Republic. На канцэрт яшчэ ёсць магчымасць трапіць — ужывую The Hardkiss не толькі крута граюць, але і ладзяць сапраўднае шоу.
Фестываль "ТэАрт"
Калі вы за ўвесь тыдзень так і не знайшлі некалькіх гадзін для наведвання спектакляў у рамках фестывалю "ТэАрт", то вам павінна быць сорамна. Найбуйнейшы беларускі тэатральны фестываль дапамагае паглядзець лепшыя пастаноўкі з бліжэйшых краін і пераканацца ў тым, што сёння тэатр — зусім не тое, што вам паказвалі ў школе.
Так, у гэтыя выхадныя абяцаюць паказаць перформансы "Рахманая", "Гэта ўсё яна", спектакль "Чайка" і іншыя выдатныя пастаноўкі. Магчымасць купіць білет ёсць да гэтага часу, не прапусціце!