МІНСК, 14 кас — Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларускіх жанчын з Днём маці, які святкуецца 14 кастрычніка і супадае з праваслаўным святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
"Слова "мама" неаддзельна ад такіх паняццяў, як мір, сям'я, Радзіма, усяго таго, што мае для людзей найвышэйшую каштоўнасць", — падкрэсліў беларускі прэзідэнт у сваім віншаванні.
Ён выказаў упэўненасць, што менавіта мацярынская любоў была і застаецца надзейнай, магутнай сілай, апорай духоўнасці, высокай маральнасці, грамадзянскасці і патрыятызму.
"Дзень маці — гэта не толькі даніна глыбокай павагі і любові тым, хто падарыў нам жыццё. Гэта прызнанне на дзяржаўным узроўні важнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства, пацвярджэнне таго, што сям'я, мацярынства з'яўляюцца прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі краіны", — цытуе словы прэзідэнта прэс-служба беларускага лідара.
Прэзідэнт пажадаў усім маці, каб пра іх заўсёды клапаціліся блізкія, радавалі поспехамі дзеці, а ўнукі дарылі цяпло і ўвагу.