Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў у Сочы, які працягнецца да 22 кастрычніка, абяцае стаць найбуйнейшай міжнароднай падзеяй у галіне моладзевага ўзаемадзеяння.
Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка падзяліўся з журналістамі чаканнямі ад маштабнага форуму.
"Па-першае, форум — гэта такая інтэрактыўная пляцоўка для зносін на розных узроўнях. Гэта магчымасць не толькі абмяняцца думкамі, але і прадставіць уласны вопыт, пазнаёміцца з вопытам іншых краін, завязаць дадатковыя кантакты", — адзначае Карпенка.
Па словах міністра адукацыі, экспазіцыя беларускай дэлегацыі на форуме будзе "дастаткова сур'ёзнай".
"Мы прадставім наш вопыт у галіне адукацыі і моладзевай палітыкі, адкрыем перспектывы навучання ў Беларусі замежных студэнтаў, пазнаёмім з турыстычным патэнцыялам нашай рэспублікі, запросім жадаючых прыехаць на Еўрапейскія Алімпійскія гульні у 2019 годзе, прымем актыўны ўдзел ва ўсіх інтэрактыўных, культурных і дыскусійных пляцоўках", — кажа міністр.
У Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў прымуць удзел прадстаўнікі розных прафесій, як творчых, так і тэхнічных. Інжынеры, журналісты, педагогі і навукоўцы, палітыкі, маладыя дыпламаты, атамшчыкі і прадстаўнікі многіх іншых сфер змогуць падабраць для сябе цікавую праграму.
Каментар міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі слухайце на радыё Sputnik Беларусь.