У хакейнага "Дынама" з'явіўся жывы талісман - зубр Барон

© Photo : ХК "Динамо" (Минск)Зубр Барон - жывы талісман ХК "Дынама-Мінск"
Зубр Барон - жывы талісман ХК Дынама-Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У клубе прынялі рашэнне ўзяць шэфства над жывёлай з мінскага заапарка і цалкам аплачваць яго харчаванне і ўтрыманне.

МІНСК, 15 кас — Sputnik. Жывы талісман з'явіўся ў хакейнага клуба "Дынама" (Мінск) — зубр Барон з мінскага заапарка, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні, размешчаным на сайце каманды.

Клуб бярэ на сябе ўтрыманне і харчаванне падапечнага. Такім чынам "Дынама", на эмблеме якога намаляваны зубр, "не толькі падтрымлівае і развівае клубную традыцыю, але і спрыяе ахове навакольнага асяроддзя", падкрэсліваецца ў паведамленні клуба.

Прадстаўнікі "Дынама", у тым ліку капітан каманды Уладзімір Дзянісаў наведалі падапечнага. Дзянісаў пакарміў Барона морквай і заўважыў, што можа ахарактарызаваць яго як магутнага, прыгожага. Сваімі ўражаннямі хакеіст падзяліўся з журналістамі тэлеканала "Беларусь 1".

У сваю чаргу кіраўнік прэс-службы клуба Раман Стронгін прызнаўся, што "Дынама" не хацела б абмяжоўвацца толькі кармленнем зубра. Клуб аб'яўляе конкурс сярод заўзятараў на тэматычнае афармленне вальера ў "дынамаўскім стылі". Пакуль аб прыналежнасці Барона дынамаўскай сям'і гаворыць толькі сціплая шыльда ля вальера.

"Кожны заўзятар можа даслаць свой эскіз, сваю ідэю афармлення гэтага вальера. Пераможца атрымае набор абанементаў на наступны сезон і набор атрыбутыкі клуба", — заявіў Стронгин.

Ці прынясе ўдачу камандзе жывы талісман, стане зразумела ўжо сёння. На лёдзе "Мінск-Арэны" дынамаўцы сустракаюцца з ХК "Сочы" ў матчы Кантынентальнай хакейнай лігі.

Стужка навiн
0