https://bel.sputnik.by/20171016/belaruski-stehnd-na-vfms-zubry-i-garbata-1031390646.html
Беларускі стэнд на ВФМС: зубры і гарбата
Беларускі стэнд на ВФМС: зубры і гарбата
Стэнд краіны падпісаны лозунгамі Choose Belarus ("Выбірай Беларусь") і Welcome to Belarus ("Сардэчна запрашаем у Беларусь"). 16.10.2017, Sputnik Беларусь
2017-10-16T12:34+0300
2017-10-16T12:34+0300
2017-10-16T15:41+0300
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103138/81/1031388119_0:203:2200:1446_1920x0_80_0_0_c3e95b3871112224594e5eacafd5dcd0.jpg
беларусь
расія
сочы
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103138/81/1031388119_0:133:2200:1516_1920x0_80_0_0_d217d79b263dd4d296e839dce857a861.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, у свеце, культура, беларусь, расія, сочы, брсм
у беларусі, навіны , грамадства, галоўнае, у свеце, культура, беларусь, расія, сочы, брсм
Беларускі стэнд на ВФМС: зубры і гарбата
12:34 16.10.2017 (абноўлена: 15:41 16.10.2017) Стэнд краіны падпісаны лозунгамі Choose Belarus ("Выбірай Беларусь") і Welcome to Belarus ("Сардэчна запрашаем у Беларусь").
СОЧЫ, 16 кас — Sputnik. Беларусь на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў (СФМС) у Сочы прапануе цацкі зуброў, айчынную гарбату і брашуры з інфармацыяй аб ВНУ краіны, перадае карэспандэнт Sputnik.
СФМС сабраў у гэтыя дні ў "паўднёвай сталіцы" Расіі больш за дваццаць тысяч удзельнікаў з палутара соцен краінаў свету, у тым ліку і дэлегацыю з 300 гасцей з Беларусі.
Стэнд Беларусі прадстаўлены на пляцоўцы Галоўнага медыяцэнтра фестывалю і займае досыць вялікую плошчу: тут гасцям прапануюць адразу некалькі актыўнасцяў. Удзельнікам форуму прапануюць прышыць стужачку да цацачнага зубра і забраць яго на памяць.
Акрамя таго, усе жадаючыя могуць сфатаграфавацца з дзяўчатамі ў беларускіх нацыянальных строях і атрымаць стужачкі з беларускім арнаментам. Замежныя госці з задавальненнем фатаграфуюцца з дзяўчатамі, а самі працаўніцы стэнда прызнаюць: людзей да іх прыходзіць вельмі шмат.
Таксама на стэндзе прадстаўлена інфармацыя аб беларускіх ВНУ, ёсць магчымасць прадэгуставаць беларускія прысмакі і купіць гарбату з траў.
Працягнецца Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў у Сочы да 22 кастрычніка. Ужо ў панядзелак беларускія ўдзельнікі форуму ў асобе БРСМ падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве з Расійскім саюзам моладзі.