Лукашэнка павіншаваў Чычыкаву з перамогай у конкурсе прыгажосці

© Sputnik / Виктор ТолочкоАляксандра Чычыкава
Аляксандра Чычыкава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Мінчанка Аляксандра Чычыкава ў кастрычніку заняла першае месца ў конкурсе прыгажосці "Міс свету на калясцы".

МІНСК, 16 кас — Sputnik. Беларускі прэзідэнт павіншаваў мінчанку Аляксандру Чычыкаву з перамогай у міжнародным конкурсе прыгажосці Miss Wheelchair World-2017 ("Міс свету на калясцы"), паведамляецца на яе старонцы ў Facebook.

Дзяўчына распавяла, што ў панядзелак упершыню выйшла на працу пасля вяртання дадому, дзе яе чакала мноства віншаванняў. Самае нечаканае і важнае атрымала ад кіраўніка дзяржавы.

"Сёння самае нечаканае і важнае віншаванне я атрымала ад нашага прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі! Аляксандр Рыгоравіч выказаў словы падзякі і захаплення тым, што ў нашай краіне ёсць людзі моцныя духам! Такое натхненне, надзея і радасць пасля віншаванні, няма слоў! Я дзякую Вам, Аляксандр Рыгоравіч!", — напісала беларуска.

Гала-канцэрт конкурсу Miss Wheelchair World-2017 з удзелам Аляксандры Чычыкавай адбыўся 7 кастрычніка ў Варшаве. Для дзяўчыны, якая ўдзельнічала ў мерапрыемстве падобнага роду ўпершыню, навіна аб перамозе стала вялікім сюрпрызам.

Сашы 23 гады, шэсць гадоў назад яна атрымала траўму. Вучыцца ў БДПУ імя Максіма Танка на псіхолага.

Поўнае інтэрв'ю Аляксандры Чычыкавай Sputnik чытайце тут >>

Стужка навiн
0