Міжнародны чэмпіянат па сэксуальнасці вуснаў праходзіць у Беларусі

© PixabayЖанчына фарбуе вусны, архіўнае фота
Жанчына фарбуе вусны, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Уладальніца самых хвалюючых вуснаў па версіі карыстальнікаў сеціва атрымае 3 тысячы еўра на шопінг у Мілане.

МІНСК, 16 кас — Sputnik. Конкурс Intimission Cup праходзіць з 15 кастрычніка да 8 снежня. 15 удзельніц, вусны якіх набяруць найбольшую колькасць галасоў па выніках карыстальніцкага галасавання, прымуць удзел у фінале чэмпіянату і будуць змагацца за так званы #кубокгубок, пра гэта паведамляецца на сайце арганізатараў.

Механізм конкурсу просты: неабходна загрузіць не больш за тры фатаграфіі сваіх вуснаў на сайт чэмпіянату, пакінуць кантактныя дадзеныя і чакаць вынікаў галасавання. Удзельнічаць у чэмпіянаце могуць паўналетнія дзяўчыны з усяго свету.

Пераможцай стане ўдзельніца, якая здолее набраць максімальную колькасць галасоў у ходзе інтэрнэт-галасавання падчас фіналу чэмпіянату. Яе чакае білет на самалёт да Мілана і 3 тысячы еўра на шопінг у сталіцы сусветнай моды.

Стужка навiн
0