МІНСК, 16 кас — Sputnik. Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Ірына Мядзведзева задаволена тым, як прайшоў пробны перапіс насельніцтва.
У Маладзечанскім раёне 2-13 кастрычніка прайшоў пробны перапіс насельніцтва Беларусі. Маладзечанскі перапіс стаў рэпетыцыяй усебеларускага агульнадзяржаўнага перапісу насельніцтва, які пройдзе ў краіне ў 2019 годзе.
"Мы ўдзячныя жыхарам Маладзечанскага раёна. Мы зразумелі, што перапіс у 2019 пройдзе нармальна і насельніцтва краіны з разуменнем будзе адказваць на нашыя пытанні", — заявіла ў праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ кіраўнік Белстата.
Тэлеканал таксама паведаміў, падчас пробнага перапісу насельніцтва грамадзяне адказвалі на пытанні статыстыкаў не толькі дома, але і на стацыянарных перапісных участках. Такая форма перапісу праводзілася ў краіне ўпершыню. Акрамя гэтага, паведаміў тэлеканал, з'явілася шмат жадаючых прайсці перапіс у інтэрнэце, хутчэй за ўсё такую форму перапісу ўвядуць праз два гады.
У перапісных лістах 49 пытанняў, і большасць з іх традыцыйныя, якія тычацца дэмаграфічнай, нацыянальнай і сацыяльнай характарыстык насельніцтва. Але ёсць і новыя пытанні, яны датычацца міграцыйнай і сельскагаспадарчай дзейнасці грамадзян.