МІНСК, 16 кас — Sputnik. Рэпер Оксімірон пачаў рэп-батл з амерыканцам цытатай з фільма "Брат-2". Спаборніцтва рэпераў прайшло ў Лос-Анджэлесе ў рамках міжнароднага турніру World Domination і заняло гадзіну.
Оксімірон папракнуў суперніка ў крывадушнасці — ліванец па паходжанні, Dizaster выступаў на спаборніцтве пад амерыканскім сцягам, пакуль амерыканскія войскі прысутнічаюць на Блізкім Усходзе.
Апанент жа ўспомніў, што рускія яшчэ не высадзіліся на Месяц, як гэта зрабілі амерыканцы, коратка раскрытыкаваў знешнасць Оксімірона і вылаяўся на рускай мове. Оксімірон жа па-руску пачаў свой выступ: скажы, у чым сіла, амерыканец?
У фінале батла Оксімірон зноў успомніў палітыку і выказаў упэўненасць, што рэп-батл мог бы дапамагчы наладзіць адносіны паміж Расіяй і ЗША, арабамі і яўрэямі.
"Я не кажу, што рэп-батл выратуе свет, але я веру, што батл-рэп можа быць нечым большым, чым проста рыфмы і панчы", — заявіў ён.
Перад батлам Оксімірон звярнуўся да сваіх прыхільнікаў у сацсетках і папрасіў не слепа заўзець за яго, а ўслухвацца ў тэксты.
У Twitter Фёдараў пракаментаваў змаганне словамі: "Я раняю Захад, у". Прыхільнікі адказалі рэперу — "Чаму нельга было так з Гнойным?".
Я роняю Запад, у
— Oxxxymiron (@norimyxxxo) 16 октября 2017 г.
Улетку 2017 года ў Санкт-Пецярбургу адбыўся батл Оксімірона супраць Гнойнага. Відэа батла ў сетцы да гэтага моманту набрала больш за 25 мільёнаў праглядаў.