МІНСК, 17 кас — Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (№100 рэйтынгу WTA) выйшла ў другі раўнд асноўнай сеткі Кубка Крамля.
У панядзелак 23-гадовая Сасновіч у стартавым паядынку была мацней спартсменкі з Венгрыі Цімеі Бабаш (45) — 1:6, 7:6 (7:3), 6:4. Суперніцы правялі на корце 2 гадзіны 11 хвілін.
У другім раўндзе турніру беларусцы будзе супрацьстаяць францужанка Крысціна Младэнавіч (13). Дарэчы, саперніца Сасновіч пасеяна на Кубку Крамля пад першым нумарам.
Напярэдадні ў асноўную сетку спаборніцтваў прабілася яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Вера Лапко (167). Заўтра ёй трэба будзе пазмагацца з бельгійскай тэнісісткай Марынай Занеўскі (119). Акрамя таго, у першым матчы парнага разраду Лапко і расіянка Анастасія Патапава сустрэнуцца з расійска-польскім тандэмам Ала Кудраўцава/Аліцыя Расольска.
Турнір у расійскай сталіцы, агульны прызавы фонд якога складае 1,6 мільёна долараў, завершыцца 22 кастрычніка.