"Лістапад" пакажа 13 карцін з лонг-ліста Оскара

Падпісацца
Продаж білетаў на кінасеансы пачнецца ўжо 30 кастрычніка.

МІНСК, 17 кас — Sputnik. Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пакажа 13 кінафільмаў, якія ўключаны ў лонг-ліст галоўнай кінапрэміі ЗША "Оскар", паведаміў у час прэс-канферэнцыі дырэктар праграм ігравога кіно Ігар Сукманаў.

Кінафестываль Лістапад - Sputnik Беларусь
Рэжысёры змогуць паўдзельнічаць у пітчынгу ідэй у рамках "Лістапада"

У спісе кінаработ і прызёры Канскага і Берлінскага кінафестываляў.

Арганізатары адзначылі, што ў гэтым годзе гледачоў чакае шмат сюрпрызаў. Так, упершыню ў конкурсе ігравога кіно возьме ўдзел каманда з Албаніі.

У конкурсе нацыянальных кінашколаў праявяць сябе рэкордная колькасць удзельнікаў — 13. Хоць раней колькасць канкурсантаў складала 5-6.

Продаж квіткоў павінен пачацца не пазней за 30 кастрычніка, паведамілі падчас прэс-канферэнцыі. Упершыню ў гэтым годзе ўведзена паслуга куплі абанементаў, пры якой зніжка на квіткі складае 30%.

Плануецца, што самыя дарагія квіткі будуць на адкрыццё і закрыццё фестывалю — 12 рублёў. На астатнія кінасеансы кошт квітка складзе ад 1,3 да 5 рублёў.

У гэтым годзе дадалася новая пляцоўка для дэманстрацыі работ канкурсантаў — Falcon Club Буцік Кіно. Па-ранейшаму карціны будуць паказваць у кінатэатрах "Цэнтральны", "Мір", "Піянер", "Беларусь".

У гэтым годзе ў фестывалі прымуць удзел 164 карціны, з іх конкурсныя — 94.

Падчас адкрыцця кінафоруму ў кінатэатры "Масква" будзе паказаны фільм "Арытмія" (Расія), а падчас закрыцця — "Восеньскі самурай" (Сербія).

Усяго ў фестывалі прымуць удзел працы з 55 краін свету.

Стужка навiн
0