Палац Рэспублікі адзначыць 20-годдзе ўрачыстым канцэртам

© Sputnik / Виктор ТолочкоПалац Рэспублікі
Палац Рэспублікі - Sputnik Беларусь
У мерапрыемстве возьме ўдзел Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь, спецыяльны госць канцэрта – народная артыстка СССР Сафія Ратару.

МІНСК, 17 кас — Sputnik. Юбілейны канцэрт з нагоды 20-годдзя Палаца Рэспублікі пройдзе ў Мінску 22 кастрычніка.

Падчас святочнага канцэрту выступяць Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Ядвіга Паплаўская, Іван Вабішчэвіч, гурт NaviBand, Георгій Калдун, Аляксей Хлястоў, Аляксандр Саладуха, Пётр Ялфімаў, Алена Ланская, Юзары, Уладзімір Пугач і шмат іншых калектываў і выканаўцаў.

Так супала, што ў адзін год з юбілеем Палаца Рэспублікі сваё 15-годдзе святкуе заслужаны калектыў краіны Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь. У яго творчай скарбонцы сумесныя канцэрты з такімі музыкамі, як Scorpions, Тота Кутуньё, Дзмітрый Хварастоўскі, Хасэ Карэрас, творчыя вечары Ігара Крутога і Віктара Дробыша, розныя дзяржаўныя мерапрыемствы вышэйшага ўзроўню і вялікая колькасць сольных канцэртаў пры поўных глядзельных залах.

За гады працы Палаца Рэспублікі на яго сцэне выступалі групы Rammstein, 30 seconds to mars, адбыліся канцэрты Шакіры, Джэніфер Лопес, Limp Bizkit, Мірэй Мацье, Стаса Міхайлава, Піліпа Кіркорава, Джо Коккера і іншых самых папулярных артыстаў сучаснасці. Тут праходзяць розныя прэс-канферэнцыі, дзелавыя сустрэчы, брыфінгі і іншыя мерапрыемствы, у тым ліку з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. 

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі