МІНСК, 18 кас — Sputnik. Выстава лялек, цацак і гульняў часоў СССР адкрыецца ў гомельскай карціннай галерэі Г. Х. Вашчанкі 19 кастрычніка.
У экспазіцыі, якая стане часткай культурна-гістарычнага рэтрапраекту "Дзяцінства ў спадчыну", будуць прадстаўлены як рэдкія, так і шырока вядомыя цацкі — усяго каля 500 экспанатаў.
Выставачная зала галерэі, якая ператварыцца ў вялікі гульнявы пакой, будзе разбіта на некалькі тэматычных пляцовак.
"Праект дазволіць дарослым успомніць сваё дзяцінства, а дзецям убачыць, з чым гулялі іх бацькі, бабулі і дзядулі", — адзначылі ў галерэі.
Два з паловай гады таму цацкі пачала збіраць Алена, а затым захапіла гэтым хобі мужа. Некаторыя асобнікі калекцыянеры куплялі на рынках у Беларусі і за мяжой, праз інтэрнэт, частку падарылі блізкія, знаёмыя, людзі, якія даведаліся аб цікавым захапленні пары, а некаторыя экспанаты былі знойдзены на гарышчах, у бабуліных скрынях і г. д. Адной з самых старых цацак у калекцыі больш за 100 гадоў.
Наведвальнікі змогуць паглядзець цікавыя экспанаты з дрэва, тканіны, пластмасы, керамікі, гумы і г. д., пагуляць з імі, а таксама зрабіць пацешныя фотаздымкі.
Працаваць выстава будзе да 3 снежня.