"Пикник" прэзентуе ў Мінску новую праграму "Іскры і канкан"

© Sputnik / Юлія ХвошчРасійскі гурт "Пикник"
Расійскі гурт Пикник - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На канцэрце будуць выкананы песні з новага альбому, усё шоу будзе праходзіць у цалкам новых сцэнічных дэкарацыях.

МІНСК, 18 кас — Sputnik. Расійскі гурт "Пикник" прэзентуе ў Мінску новую рэвалюцыйную містычную праграму "Іскры і канкан" 6 снежня.

На канцэрце будуць выкананы песні з аднайменнага новага альбома — "Лихие пришли времена", "Злая кровь", "Последний из Могикан", "Парню 90 лет" (песня нядаўна заняла першае месца ў хіт-парадзе радыёстанцыі "Наша Радыё").

Будуць выкананы і ўпадабаныя гледачам песні з папярэдніх альбомаў ("Египтянин", "У шамана три руки", "Фиолетово-черный" і іншыя).

Усё канцэртнае дзейства будзе праходзіць у новых дэкарацыях: гэта і гіганцкае механічнае вока, спяваючы электрычны рот, ажыўляць які будзе люмінісцэнтны Монстр.

Кожнае выступленне гурта — сюррэалістычны спектакль, працяты атмасферай чараўніцтва і таямніцы. Для кожнай канцэртнай праграмы ствараюцца унікальныя дэкарацыі і відэашэрагі, да дробязяў прадумваюцца сцэнаграфія і візуальныя акцэнты.

Стужка навiн
0