МІНСК, 19 кас — Sputnik. Форум сучасных і народных рамёстваў "Горад адкрыты творчасці" правядуць у віцебскім ГЦ "Greenцэнтр" 21-22 кастрычніка.
Праграма ўключае ўрачыстае адкрыццё з сюрпрызамі, майстар-класы з народнымі майстрамі і рамеснікамі, навучэнцамі і студэнтамі. Яны пакажуць, як тварыць чараўніцтва сваімі рукамі ў розных тэхніках: саломапляценні, вышыўцы, вязанні, ганчарным мастацтве, разьбе па дрэве.
Творчыя калектывы пацешаць наведвальнікаў песнямі, танцамі і моднымі інсталяцыямі.
Плануецца фотазона з правядзеннем конкурсу на самае папулярнае фота ў сацсетках. Пройдзе выстава-кірмаш "Грані таленту" вырабаў народнай творчасці, вырабаў лёгкай прамысловасці, handmade-работ навучэнцаў Віцебска. І асобна будзе арганізаваны продаж вырабаў народнай творчасці і сувеніраў ад майстроў.
"Форум накіраваны на ўцягванне моладзі ў рамесніцкую дзейнасць, закліканы развіваць і папулярызаваць лепшыя традыцыі і дасягненні нацыянальнай культуры і мастацтва", — адзначылі арганізатары.